Bitcart

Пачніце прымаць плацяжы ў крыптавалюце з 0% камісій і без пасярэднікаў

Што такое Bitcart

Bitcart — гэта аўтаномнае ўніверсальнае рашэнне для крыптавалюты з адкрытым зыходным кодам. Гэта бяспечна, прыватна, устойліва да цэнзуры і бясплатна.

Атрымлівайце плацяжы ў крыптавалюце і токенах без якіх-небудзь камісій або долі трэціх асоб. Вы з'яўляецеся вашым уласным банкам. Сродкі паступаюць прама на ваш кашалёк, ваш прыватны ключ ніколі не патрабуецца.

Мы падтрымліваем класічныя блокчэйны, такія як Bitcoin, Bitcoin Cash, Litecoin і іншыя, а таксама платформы смарт кантрактаў (Ethereum, Binance Smart Chain, Tron), і платформы такенізацыі, такія як ERC20, BEP20, TRC20 і іншыя.

Далучыцца да суполкі

Bitcart — гэта праект з адкрытым зыходным кодам, а не кампанія. Мы спадзяемся на сетку розных удзельнікаў і карыстальнікаў, каб забяспечыць падтрымку для шматлікіх варыянтаў карыстання. Далучайцеся да нас у паляпшэнні, вывучэнні і стварэнні Bitcart.

Магчымасці

Атрымлівайце і выконвайце плацяжы ў крыптавалюце і токенах як юрыдычная або фізічная асоба. Няма камісіі. Няма ўдзелу трэціх асоб.
Bitcart выкарыстоўвае кашалёк Electrum, які вы ведаеце і любіце. Ваш прыватны ключ ніколі не пакідае ваш камп'ютар.
Хуткі, просты ў выкарыстанні і бяспечны
Bitcart напісаны так, каб быць хуткім і лёгкім, працаваць на любых сервярах або на вашым хатнім ПК
Вашы праватныя ключы не патрабуюцца пры выкарыстынні Bitcart
Вашы ключы — ваш біткойн! Вы можаце выкарыстоўваць свой публічны ключ ці проста набор адрасоў, за якімі трэба сачыць
Гатовая да выкарыстання адмін панэль і крама для вашага бізнесу
Bitcart дае неабавязковую, але простую ва ўсталёўцы і выкарыстанні адмін панэль для поўнага кіравання вашымі прадуктамі, старонкай аплаты і гатовай крамай. Просто запоўніце свае тавары ў адмін панэлі і пачніце прыцягваць першых кліентаў!
Бясплатнае праграмнае забеспячэнне з цалкам адкрытым зыходным кодам. Самастойный хосцінг і незалежнасць.
Вы можаце паляпшаць і праглядаць зыходны код Bitcart. Вы з'яўляецеся вашым уласным банкам, так як вы самі хосціце Bitcart.
Падтрымка Lightning Network з скрынкі
Уключыце Lightning Network усяго адной камандай!
Лёгка разгарнуць на любым серверы з дапамогай графічнага інтэрфейсу або некалькіх каманд у тэрмінале
Усталяваць Bitcart можна прама на тэлефон, без якіх-небудзь тэхнічных навыкаў! Ці проста скарыстайцеся простай наладай праз docker!
Падтрымка некалькіх манет, API застаюцца ранейшымі
Даступны мноства розных манет, і вы аднолькава можаце выкарыстоўваць любую з іх. Уключэнне новай манеты ў docker устаноўцы — справа адной каманды.
Шматфункцыянальныя бібліятэкі SDK для стварэння прыкладанняў любога тыпу
Даступны зручны SDK для Python з вялікай колькасцю функцый. Або проста падключыцеся да дэмана Bitcart з любой мовы праграмавання. З яго дапамогай вы нават можаце стварыць аглядальнік блокчэйна, бота для атамных свопаў або кашалёк!
Модульны і пашыраемы
Bitcart складаецца з розных незалежных кампанентаў, вы можаце выбраць толькі тыя, якія вам патрэбны
© Bitcart 2018-2024